Фота Вікіпедыі

Фота Вікіпедыі

Следства лічыць замыканне электраправодкі прычынай пажару ў Кемераўскай гандлёва-забаўляльным цэнтры «Зімовая вішня», дзе загінулі 60 чалавек. Пра гэта паведамілі журналістам у Генеральнай пракуратуры РФ, піша ТАСС.

«Як мяркуе следства, 25 сакавіка 2018 года на 4-м паверсе гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Зімовая вішня» ў Кемераве ўзнік пажар у выніку замыкання электраправодкі», — паведамілі ў наглядным ведамстве.

Там удакладнілі, што агонь хутка распаўсюдзіўся па будынку, аздобленым лёгкаўзгаральнымі матэрыяламі.

«У выніку дапушчаных абвінавачанымі парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі тушэнне узгарання стала немагчымым», — сказалі ў Генпракуратуры. Так, сістэма пажаратушэння не была падключаная да сігналізацыі, з-за чаго яна не спрацавала падчас пажару, а сістэмы аўтаматычнага вадзянога і парашковага пажаратушэння былі ў няспраўным стане. «Акрамя таго, асобы, у чые абавязкі ўваходзіла адкрыць эвакуацыйныя выхады, арганізаваць вывад з небяспечнага месца людзей, а таксама ажыццяўляць іх выратаванне, маючы рэальныя магчымасці для гэтага, не распачалі неабходных дзеянняў», — паведамілі ў наглядным ведамстве.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0