Міністр навакольнага асяроддзя Літвы паведаміў, што пасля зацвярджэння плана скарачэння забруджвальных выкідаў жыхарам за адмову ад старога аўтамабіля можна будзе выплачваць 1000 еўра ў рамках заахвочвання куплі новага аўто, паведамляе Delfi.

«Трэба дапамагчы людзям адмовіцца, і мы лічым, што гэтая матывуючая лічба павінна быць каля тысячы еўра, пры адмове ад старога аўтамабіля і куплі новага», — сказаў міністр Кястуціс Мажэйка.

У разгледжаных кабінетам міністраў Літвы ў сераду мерапрыемствах па скарачэнні забруджвальных выкідаў на такое фінансавае заахвочванне прадугледжана вылучыць з дзяржбюджэту 30 млн еўра.

Жыхары, якія адмовіліся ад забруджвальных аўтамабіляў, таксама змогуць атрымаць ільготы на грамадскі транспарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0