Увечары 10 красавіка затрымалі дваіх гамяльчан, мужчыну і жанчыну. Яны зрабілі заказ псіхатропных рэчываў у адной з інтэрнэт-крам, аплацілі тавар і атрымалі адрас закладкі наркотыкаў. Калі парачка забрала заказ, з’явілася міліцыя.

У 37-гадовай гамяльчанкі ў ходзе асабістага вобшуку быў знойдзены палімерны пакет з крышталічным рэчывам. Замінка выйшла з 36-гадовым мужчынам, які працуе санітарам выязной брыгады на хуткай дапамозе. Пры ім наркотыку не аказалася. Тады аператыўнікі вырашылі даследаваць яго страўнік.

Мужчыну адвезлі ў бальніцу, дзе пакуначак з псіхатропам дасталі. Экспертыза паказала, што ў пакуначку асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — альфа-PVP агульнай вагой каля 0,4 грама.

Цяпер гамяльчука і яго сяброўку будуць судзіць, ім пагражае да 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0