18-гадовы хлопец у Магілёве скраў з ціра макет аўтамата Калашнікава коштам 39 рублёў 50 капеек. Ён быў п'яны. Асобу маладога чалавека высветлілі супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку.
Электраманцёр адной з арганізацый горада ў той вечар вяртаўся з вечарынкі і перабраў са спіртным. Ён зайшоў у цір і схапіў са стойкі макет аўтамата. Не звяртаючы ўвагі на просьбы супрацоўніка ціра паставіць яго на месца, хлопец пабег з ім па вуліцы, імітуючы страляніну. Мінакі адскоквалі ўбок, а тыя, хто пачуў крыкі супрацоўніка, спрабавалі спыніць хлопца, але яшчэ некалькі метраў ён бег з макетам наперавес.
Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы за замах на рабаванне.