Такое новаўвядзенне з 2026 года чакае жыхароў трох краін Балтыі, пасля заканчэння ажыццяўлення праекта Rail Baltica, піша Delfi.lt
На Rail Baltica будзе маршрут хуткага пасажырскага цягніка Талін — Варшава, ён будзе спыняцца ў Пярну (Эстонія), у цэнтры Рыгі, у Рыжскім аэрапорце, у Панявежысе, у Вільні, у Каўнасе і ў Варшаве. Ён будзе хадзіць 4 разы на дзень.
Яшчэ адзін хуткі цягнік будзе хадзіць з Вільні ў Варшаву (6 раз у дзень, праз кожныя 4 гадзіны). Хуткія цягнікі ў Літве будуць хадзіць з Вільні ў Каўнас і Талін.
У цягніку мяркуецца да 400 пасажыраў. У гадзіны пік іх колькасць можна павялічыць да 800.
Зь Вільні ў Талін можна будзе дабрацца за 3 гадзіны 38 хвілін, у Пярну — за 2 гадзіны 56 хвілін, у Рыгу — 1.54, у Рыжскі аэрапорт — 1.44, у Каўнас — за 38 хвілін.





