Супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Мінска затрымалі мінчука, які ўзяў у сябра машыну «Jaguar Х-TYPE» каб пакатаць дзяўчыну, а затым прадаў аўтамабіль без дазволу.

Гаспадар машыны распавёў міліцыі, што сябар папрасіў у яго аўтамабіль для таго, каб пакатацца з дзяўчынай, і той без праблем пагадзіўся перадаць аўто на час. На наступны дзень зламыснік патэлефанаваў і паведаміў, што патрапіў на машыне ў аварыю, у якой ён цалкам вінаваты, а таксама растлумачыў, што пакінуў «Jaguar Х-TYPE» у заклад.

Праз пару дзён гаспадар машыны прапанаваў паехаць да ўдзельніка ДТЗ і забраць свой аўтамабіль, на што затрыманы адказаў, што ніякага ДТЗ не было, і што ён прадаў аўтамабіль, бо яму патрэбныя былі грошы.

Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0