Вытворцы смартфонаў актыўна ўкараняюць розныя тэхналогіі абароны прылад, але самай распаўсюджанай застаецца тэхналогія распазнання ўладальніка па адбітку пальцаў.

Раней даследчыкам і аматарам удавалася падмануць датчыкі адбіткаў розных смартфонаў, а зараз гэты спіс папоўніў і новы флагманскі апарат Samsung Galaxy S10, у якім сканер адбіткаў убудаваны ў дысплей, піша The Verge.

Карыстальнік сэрвісу Imgur пад нікам darkshark распавёў і паказаў, як яму ўдалося абыйсці абарону смартфона. Для гэтага ён сфатаграфаваў адбітак свайго пальца на вінным куфлі, апрацаваў здымак у Photoshop, а затым з трэцяй спробы надрукаваў яго на 3D-прынтары. Атрыманая копія адбітка аказалася дастаткова добрай, каб падмануць сканер. Увесь працэс заняў прыкладна 13 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0