36-гадовы дырэктар калгаса ў Рагачоўскім раёне склаў дагавор з прадпрымальнікам на пастаўку на суму звыш 160 тысяч рублёў. Як пазней высветліць следства, сума перавышала рынкавую ў два разы. Шкода прадпрыемству склала больш за 80000 рублёў, паведамляе МУС.

Цэлы год дырэктар складаў дагаворы па закупцы запчастак да сельгастэхнікі. Ніякіх канкурэнтных працэдур закупкі не праводзіліся, пры гэтым кіраўнік прадпрыемства ведаў, як трэба рабіць.

Міліцыянеры высветлілі, што набытыя запчасткі можна было купіць наўпрост у вытворцаў значна танней.

Агульная сума шкоды склала на сёння больш за 120 тысяч рублёў. У дачыненні да былога дырэктара заведзена крымінальная справа за перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў. Яму пагражае пазбаўленне волі ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0