Пятро Парашэнка пагадзіўся на заяўленую яго апанентам, артыстам Уладзімірам Зяленскім дату дэбатаў. Пра гэта заявіў старшыня фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» ў Вярхоўнай Радзе Артур Герасімаў.

«Дарэчы, Пятро Парашэнка чакае Зяленскага на дэбаты, па сутнасці, і 14 красавіка, і 19 красавіка. Як гаворыцца, «стадыён — дык стадыён», — сказаў Герасімаў, нагадаўшы тым самым, што прэзідэнт першапачаткова згаджаўся з усімі патрабаваннямі суперніка па перадвыбарнай гонцы.

Раней кіраўнік дзяржавы заяўляў, што мае намер сустрэцца з Зяленскім 14 красавіка, аднак пазней артыст назваў дату 19 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0