УНІАН

УНІАН

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі ў эфіры тэлебачання распавёў аб сваім плане спынення вайны на Данбасе. Пра гэта паведамляе УНІАН.

План Зяленскі разбіты на некалькі этапаў. «Для першага этапу — гэта спыненне агню на ўсходзе. Я думаю, мы не можам сабе дазволіць які-небудзь доўгі працэс. Бо кожны дзень мы пачынаем раніцу з навінаў, колькі нашых хлопцаў загінула на ўсходзе. Мы разумеем, што кожны дзень — гэта жыццё, гэта чалавечы лёс і трагедыя для кожнай чалавечай сям'і», — заявіў палітык.

Зяленскі падкрэсліў. што для працягу мірных перамоў афіцыйны Кіеў павінен аднавіць выплату сацыяльных плацяжоў жыхарам акупаванага Данбаса. «Не проста працягваць ім руку, не проста абяцаць, а аднавіць гэтыя адносіны. Пачаць плаціць пенсіі людзям. Пенсіі людзям, якія жывуць там. Яны такія ж украінцы. Казаць ім, што, хлопцы, вам проста запудрылі мазгі. Гэта ўсё інфармацыйная вайна», - патлумачыў ён сваю пазіцыю.

Ён падкрэсліў. што дзеля міру на ўсходзе краіны гатовы да асабістых перамоваў з Уладзімірам Пуціным. Разам з тым ён падкрэсліў, што на саступкі Маскве, якія ўключаюць у сябе размен тэрыторыямі, ён не пойдзе. «Ахвяраваць тэрыторыяй і людзьмі мы не будзем ніколі. Цэласнасць Украіны павінна быць канстантай», - сказаў Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0