Пра гэта расійскі музыкант Аляксей «Прафесар» Лебядзінскі заявіў у інтэрв'ю выданню «Обозреватель»:

«Расія як дзяржава павінна выбачыцца перад Украінай, вярнуць усе захопленыя тэрыторыі і пакланіцца ў ногі ў знак прызнання усіх злачынстваў, якія нарабіла ў дачыненні да Украіны. Так, Расія, як дзяржава, абавязаная гэта зрабіць. І максімальна кампенсаваць страты. З гэтага павінна пачацца аднаўленне добрых адносін», — сказаў ён.

«Прафесар Лебядзінскі» праславіўся сваімі таленавітымі каверамі: «Я уб'ю тебя, лодачнік», «Там вдалі у метро» і г.д. Ён таксама паслядоўны крытык Пуціна, у 2014 г. эміграваў у ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0