У заяве, якую апублікавала прэс-служба камандавання ў Афрыцы, адзначаецца, што Лівію пакідае вайсковы персанал, які задзейнічаны ў ахове дыпламатычных місій, аказвае дапамогу уладам у барацьбе з тэрарызмам і ўмацаванні стабільнасці ў рэгіёне.

Амерыканскія вайскоўцы паказалі, што ЗША працягваюць уважліва сачыць за сітуацыяй. Пры гэтым камандуючы сіламі марской пяхоты ў Афрыцы Томас Вальдхаўзер назваў становішча ў краіне «складаным і непрадказальным».

Таксама амерыканскія вайскоўцы заявілі, што працягнуць падтрымліваць народ і ўрад Лівіі.

Рашэнне афрыканскага камандавання арміі ЗША было прынята пасля пачатку наступу на Трыпалі сіл фельдмаршала Халіфы Хафтара. Апошні заявіў аб рашучасці ачысціць сталіцу Лівіі ад «тэрарыстаў». Менавіта так ён ахарактарызаваў ўрад нацыянальнай згоды, які падтрымліваюць краіны Захаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0