У Беларусі запушчаны турыстычныя маршруты ў зоне адчужэння, усталяванай пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе, паведаміў учора тэлеканал АНТ.

Так званая «трыццацікіламетроўка» была зачынена для старонніх больш за трыццаць гадоў. Хоць ахвотныя ўбачыць «мёртвыя» землі былі заўсёды. Прыязджалі з самых розных краін. Зараз турыстам рады цалкам легальна. Першы час групы будуць адпраўляць прыкладна два разы на месяц. Масавыя экскурсіі пачнуцца пасля абкаткі галоўных маршрутаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0