Расійскі журналіст Сяргей Дарэнка пракаментаваў навіну пра расійскі крэдыт у 600 мільёнаў даляраў для Беларусі і заявіў, што расійскі пасол Міхаіл Бабіч стаў першым палітычным канкурэнтам Лукашэнкі з 1994 года і што Бабіч «вырве яму іклы».

Фота: kremlin.ru.

Фота: kremlin.ru.

Дарэнка назваў Лукашэнку «палітычнай жывёлай», якая гадамі шантажуе Расію, Кітай, Еўропу, ЗША, Іран і Венесуэлу.

«Я захапляюся яго хітрасцю, якая, мабыць, замяняе яму інтэлект. Але хітрасці столькі, што інтэлекту не трэба », — сказаў расійскі журналіст

Адзіны палітычны канкурэнт для Лукашэнкі цяпер — пасол Расіі Міхаіл Бабіч, лічыць журналіст.

«Калі б вы зараз сказалі мне: рабіце стаўкі, я б паставіў на Бабіча супраць Лукашэнкі два да аднаго. Бабіч яго вырабіць пад арэх», — сказаў Дарэнка.

Бабіч быў накіраваны ў Беларусь «прэпараваць Лукашэнку», лічыць журналіст.

«Бабіч — гэта першы палітычны канкурэнт Лукашэнкі з 1994 года, які вырве яму іклы», — заявіў Дарэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0