Дзік, які перабягаў мост па вуліцы Якубоўскага ў Магілёве, трапіў у аб'ектыў падпісчыка суполкі «Магілёў Real».
Дзікі з'яўляюцца сур'ёзнай пагрозай для людзей. Нават прафесійныя паляўнічыя асцерагаюцца гэтых жывёл і выконваюць строгія меры засцярогі. Звычайна дзікія жывёлы асцерагаюцца людзей і заходзяць у гарады толькі ў выніку экстрэмальных абставін або з-за хваробы, напрыклад, шаленства, якое перадаецца чалавеку і лячэння ад якога не існуе. Папуляцыя дзікоў у Беларусі ў апошнія гады скарацілася ў дзясяткі разоў, таму што дзяржава заахвочвае адстрэл гэтых жывёл.





