fcbate.by
У матчы другога тура БАТЭ ў гасцях разграміў мінскі «Энергетык» з лікам 4:0. Па дублі на рахунку ў Антона Сарокі і Ігара Стасевіча.
«Энергетык» — дэбютант вышэйшай лігі, але з 1997 па 2017 год у розны час выступаў пад назвай «Зорка-ВА-БДУ» і «Зорка-БДУ» і нейкі час гуляў у вышэйшай лізе.
«Гомель» у гасцях разграміў «Слуцк» — 6:0.
Па хет-трыку ў расійскага і ўкраінскага легіянераў Болава і Квашука. Прычым спачатку свае мячы забіў Болаў, а потым свае Квашук.
«Шахцёр» у гасцях разграміў «Нёман» 3:0.
У наступным туры БАТЭ дома згуляе з Брэстам, «Шахцёр» — са «Слуцкам», а «Гомель» прымае «Энергетык»