Перад Новым годам Лукашэнка прывёз Пуціну чатыры мяшкі гародніны з уласнага агарода.

Уладзімір Пуцін высока ацаніў пачастунак, падараваны перад Новым годам беларускім калегам, распавёў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

— Вядома, бульба ў Беларусі вельмі смачная. І, уласна, такі традыцыйны абмен падарункамі… адбываецца рэгулярна, — падзяліўся ён у інтэрв'ю каналу СТБ.

Сваю непаінфармаванасць пра тое, што з яе згатавалі, Пяскоў патлумачыў тым, што ў прэзідэнцкай «дамашняй кухні, у прамым сэнсе гэтага слова», не ўдзельнічае. Замест гэтага ён яшчэ раз падкрэсліў: «Натуральна, сельскагаспадарчая прадукцыя Беларусі добра вядомая, і яна сапраўды высокай якасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0