Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Украіны Юлія Цімашэнка не адказала на прапанову шоўмена і кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Зяленскага стаць вядучай на дэбатах паміж ім і дзеючым прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Радио НВ» паведаміў дарадца кандыдата ў прэзідэнты Зяленскага Дзмітрый Разумкоў.

З моманту публікацыі відэа з прапановай Зяленскага ўжо прайшло больш, чым 24 гадзіны. Аднак ад Цімашэнка не прагучала ніякага адказу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0