Японскі зонд «Хаябуса-2» скінуў 4,5-кілаграмовае выбуховае прыстасаванне на паверхню астэроіда Ругу, паведамляе Японскае аэракасмічнае агенцтва.

У траўні «Хаябуса-2» сядзе на паверхню астэроіда і збярэ з яе часціцы, што разляцеліся ў выніку выбуху.

Мэтай місіі «Хаябусы-2» з'яўляецца дастаўка рэчыва з Ругу на Зямлю. Навукоўцы спадзяюцца, што яго аналіз дазволіць больш даведацца пра паходжанне Сусвету.

У пачатку сакавіка «Хаябуса-2» ужо збіраў грунт на Ругу: тады апарат стрэліў у астэроід куляй і спецыяльным пыласосам сабраў часціцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0