Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сябра міжнароднай камісіі Анатоль Хішчанка выказаў Свабодзе свой погляд на знос крыжоў у Курапатах.

«Курапаты — гэта агульнае месца скрухі. І яно не павінна быць нікім прыватызаванае. Ні ўладай, ні апазыцыяй», — сказаў Хішчанка.

Хішчанка лічыць, што падзеі ў Курапатах паказалі, што «чыноўнікам трэба навучыцца працаваць з людзьмі, а не глядзець толькі ўверх»:

«З найвышэйшых кабінэтаў ім ідзе загад. І яны яго выконваюць. Але сытуацыя ў краіне паступова зьмяняецца. І, як мне падаецца, кіраўнікам ніжэйшага ўзроўню трэба спыніцца ў сваіх дзеяньнях, калі яны ўсё сьпісваюць на больш высокіх чыноўнікаў».

Дэпутат кажа, што яму і раней даводзілася сутыкацца з чыноўнікамі, якія спасылаюцца на вышэйшае начальства.

«Яны паказваюць пальцам уверх. Маўляў, адтуль ідуць загады. Але ж трэба праяўляць прынцыповасць, якой мы пакуль ня бачым. Чаго чыноўнікі баяцца? Я думаю, тут дзейнічаюць прычыны і асабістага, і кар’ернага характару. Хоць я лічу, што перад тым як рабіць такія рэчы, як у Курапатах, трэба было абавязкова пагаварыць зь людзьмі, даведацца іхныя меркаванні», — кажа дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0