фота Віктара Драчова, «Камсамольская праўда»
Сям'я міністра замежных спраў Уладзіміра Макея паўдзельнічала ў рэкламе пельменяў.
Актрыса Вера Палякова-Макей і яе сын Арцём расхвальвалі прадукцыю аднаго са сталічных вытворцаў.
«Пельмені — гэта найлепшае, што вынайшла чалавецтва, — цытуе Арцёма Макея «Камсамольская праўда». — Я гатовы іх есці штодня! Аптымальная порцыя — 20 штук».





