Справядлівае стаўленне да людзей - галоўнае ў рабоце дзяржаўных служачых. Пра гэта заявіла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава сёння на нарадзе па ўдасканаленні дзейнасці сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі, піша БелТА.

У час размовы з судзейскім корпусам Наталля Качанава нагадала пра словы кіраўніка дзяржавы, які патрабуе справядлівага стаўлення да людзей. «Вось той асноўны пасыл, які павінен быць галоўным для кожнага дзяржаўнага служачага ў нашай краіне і, вядома ж, для кіраўнікоў судоў, якія вяршаць лёсы людзей», - падкрэсліла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0