Размова пра інстаграм-акаўнт прынца Гары і яго жонкі Меган Маркл, які пабіў рэкорд сацсеткі, сабраўшы першы мільён падпісчыкаў за 5 гадзінаў і 45 хвілін.

Папярэдні сусветны рэкорд, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, належаў карэйскаму выканаўцу Кану Даніэлю, які пераадолеў гэтую адзнаку за 11 гадзін і 36 хвілін. Ён, у сваю чаргу, перасягнуў дасягненне Папы Францішка, якому спатрэбілася для гэтага 12 гадзін.

Цяпер на акаўнт каралеўскай пары падпісаліся больш за тры мільёны карыстальнікаў сацсеткі, а першы допіс, у якім сабраныя фотаздымкі з розных мерапрыемстваў, набраў больш за адзін мільён лайкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0