На дэмантаж бюста Чапаева ў Гродне адрэагавала расійскае выданне левай скіраванасці «Красная весна». Траюрадная пляменніца Чапаева — Марына — раскрытыкавала гэтае рашэнне.

Помнік Чапаеву на скрыжаванні вуліц Васілька і Карбышава ў Гродне. Фота Руслана Кулевіча, hrodna.life.

Помнік Чапаеву на скрыжаванні вуліц Васілька і Карбышава ў Гродне. Фота Руслана Кулевіча, hrodna.life.

Чытайце таксама: Гродзенскія ўлады пагадзіліся прыбраць з цэнтра горада бюст Чапаева

«У брацкай Беларусі ў горадзе Гродне спачатку пераназываюць вуліцу імя Чапаева, затым робяць фокусы з дэмантажам бюста, нібыта для рэстаўрацыі. І задавальняюць петыцыю двухсот з нечым чалавек, каб яго назад не вяртаць. Пры насельніцтве ў 350 тысяч чалавек меркаванне дзвюх сотняў невукаў, вядома, важкі аргумент. Брудную працу па дэсаветызацыі на ўкраінскі манер даручылі двум гарадзенцам, якія асабліва не хаваюць сваёй нянавісці да савецкага мінулага і сучаснай Расіі. Гарадская ўлада іх падтрымала, і што гэта значыць?» — сказала яна.

«Для мяне стала вялікай нечаканасцю, што маладыя людзі з Беларусі едуць на Данбас ваяваць супраць «маскалёў», змагаюцца з помнікамі Чапаеву. Яны зусім не ведаюць гісторыю, калі мы жылі ў адной краіне і нашы продкі разам змагаліся за агульнае дабро, агульную будучыню», — падкрэсліла Марына Чапаева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?