— Мы разглядаем магчымасць з'яўлення на тэрыторыі парку імя Паўлава пляцоўкі для заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту, — распавёў А. Жайловіч.

— У маі завершыцца другая чарга рэканструкцыі зялёнага аб'екта. Будзе адрамантаваная ўваходная група, пашырана пляцоўка для правядзення масавых мерапрыемстваў, заменена пакрыццё пешаходных дарожак і асвятленне і іншае.

Паралельна вядзецца распрацоўка праектнай дакументацыі для правядзення наступнага — трэцяга — этапу абнаўлення парку. Плануем унесці прапановы аб уключэнні ў 3-ю чаргу рэканструкцыі і будаўніцтва пляцоўкі для экстрэмальных відаў спорту накшталт той, што знаходзіцца на вул. Сталетава.

Ёсць задумка стварыць трасу для дзёрту — катання на BMX або горных роварах з выкарыстаннем земляных насыпаў-трамплінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?