Трэвэл-шоу «Спыніце стужку» выходзіць на літоўскім тэлеканале LRT. Раней каманда праекта ўжо здымала выпуск пра Навагрудак.
У серыі пра беларускую сталіцу ў якасці герояў і праваднікоў выступаюць:
- архітэктар рэканструкцыі Вялікага тэатра оперы і балета Анатоль Шабалін,
- касцюмерка Наталля Храброва,
- гісторык архітэктуры Ілля Яцэвіч,
- гісторык Томаш Блашчак,
- архітэктар Юрый Таўбкін,
- саліст оперы — барытон Віктар Скарабагатаў.