Кадр з фільма «Венам»

У мінулым годзе сярод заходніх стужак лідарамі па зборах сталі: «Венам» (1-е месца), «Мсціўцы. Вайна бясконцасці» (2-е месца), «Багемская рапсодыя» (3-е месца). Апошняй, дарэчы, не прадказвалі такога поспеху. Чацвёртая пазіцыя — у «Фантастычных істотаў», пятая — у фільма «Дэдпул 2».

З расійскіх на першым месцы апынулася карціна «Рух уверх», на другім — «Ёлкі. Новыя» (якія паказвалі год таму), «Паліцэйскі з Рублёўкі. Навагодняе бязмежжа» — на трэцім (яшчэ ў пракаце). Чацвёртае месца — у фільма «Лёд», пятае — у «Я худнею».

У «Кінавідэапракату» гнуткая рэпертуарная палітыка, таму калі на фільм у гледачоў ёсць попыт, то яго пракат падаўжаюць. Так, напрыклад, даўжэй усіх у кіно ў 2018-м паказвалі «Рух уверх» (трымаўся 9 тыдняў), «Багемская рапсодыя» (8 тыдняў), «Мсціўцаў» (5 тыдняў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?