Калядны 97-ы нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў» адкрываецца ўзнаўленнем тэксту Лявонція Карповіча «Што адбылося аднойчы, нанова цяпер адбываецца», зробленым Алесем Разанавым. У лірычнай рубрыцы — новыя вершы Валянціны Аксак, Леаніда Галубовіча, Уладзіміра Някляева, Іны Снарскай, Андрэя Хадановіча. У рубрыцы «Дэбют» — вершы Яніны Асіпцовай.

Проза прадстаўлена новай аповесцю Віктара Казько «Як я «рабіў» шпіёнам у Нью-Ёрку», заканчэннем фэйсбучнага рамана Алеся Бычкоўскага «Край ваўкалакаў», апавяданнем Сяргея Рублеўскага, «Уладзевымі гісторыямі» Уладзіміра Сіўчыкава.

З перакладаў друкуецца вялікая падборка сучаснай польскай паэзіі чатырох аўтараў і аўтарак: Войцеха Бановіча, Ілоны Віткоўскай, Эвы Ліпскай і Юліі Фядорчук у перастварэнні Андрэя Хадановіча. Тут жа — апошняя, пасмяротная ужо, праца Уладзіслава Ахроменкі, якою стаўся пераклад з украінскай мовы ўрыўка рамана Аляксандра Ірванца «Харкаў-1938». У №97 «Дзеяслова» пачынаецца публікацыя этнаграфічнай працы Эмы Яленскай «Вёска Камаровічы ў Мазырскім павеце» у перакладзе Уладзіміра Васілевіча.

Раздзел «Згадкі» змяшчае аўтабіяграфічныя тэксты Паўла Ляхновіча, Валянціна Акудовіча і Славаміра Адамовіча.

Крытыка і эсэістыка ў свежым нумары прадстаўлена артыкуламі Васіля Жуковіча пра творчасць Анатоля Вярцінскага, Анатоля Астапенкі пра жыццё і творчасць Барыса Сачанкі, Ірыны Саматой пра паэзію Уладзіміра Папковіча, рэцэнзіяй Леаніда Галубовіча на кнігу Віктара Казько.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?