Трэк 18-гадовага Эдвінаса Пяхоўскіса — адна з самых пазнавальных кампазіцый 2018 года, lryras.lt

Трэк 18-гадовага Эдвінаса Пяхоўскіса — адна з самых пазнавальных кампазіцый 2018 года, lryras.lt

Сэрвіс Shazam, які дазваляе распазнаваць песні, назваў самыя папулярныя музычныя запыты 2018 года. Пра гэта паведамляе BBC.

Часцей за ўсё карыстальнікі дадатку шукалі трэк Solo брытанскага калектыву Clean Bandit і амерыканкі Дэмі Лаваці. Мелодыю «шазамілі» больш за дзевяць мільёнаў разоў.

Другой у спісе апынулася кампазіцыя Х Нікі Джэма і Джэя Бальвіна.

На трэцім месцы - песня One Kiss Кельвіна Харыса і брытанскай спявачкі косаўскага паходжання Дуа Ліпы.

Далей ідзе рэмікс песні In My Mind, зроблены ў гэтым годзе 18-гадовым літоўскім музыкантам Dynoro (Эдвінасам Пяхоўскісам). In My mind у сваю чаргу была напісаная ў 2012 г. Айвана Гоўтам на аснове кампазіцыі L'amour toujours італьянскага дыджэя Джыджы Д'Агасціна.

 Perfect Эда Шырана, Leave A Light On Тома Уокера, Girls Like You групы Maroon 5 і Рэперша Кард Бі, Friends спявачкі Эн-Мары і прадзюсара Marshmello, Flames Давіда Гета і Сіі, I Like It Кардзі Бі, Джэя Бальвіна і спевака Bad Bunny.

Кампазіцыяй, што даўжэй за ўсе трымала лідарства ў глабальных чартах, апынулася «Perfect» Эда Шырана, яна была на вяршыні на працягу дзевяці тыдняў. Акрамя таго, песняй часцей за ўсё дзяліліся ў сацыяльных сетках пасля таго, як знайшлі яе з дапамогай дадатку. Трэкам, якія набралі больш за ўсё «шазамаў» ва ўсім свеце за адзін дзень (8 красавіка), стаў «Friends» Marshmello і Эн-Мары, а кампазіцыю Кельвіна Харыса і Дуа Ліпы «One Kiss» карыстальнікі часцей за іншых дадавалі ў свае плэйлісты пасля таго, як вызначалі з дапамогай дадатку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0