Рэкордны джэкпот у 1,6 мільярда даляраў разыграны у латарэі ў ЗША, паведамілі арганізатары латарэі Mega Millions.

Выйгралі нумары 5, 28, 62, 65, 70 і «мегашар» 70. 

Выйгрышны білет прадалі ў Паўднёвай Караліне.

Пакуль невядома, ці ёсць іншыя выйгрышныя квіткі. Калі пераможцаў акажацца некалькі, то суму пароўну падзеляць паміж імі.

Пераможца латарэі можа пагадзіцца на аднаразовую выплату, тады памер яго выйгрышу паменшыцца да 905 мільёнаў даляраў. Ён таксама можа атрымаць выйгрыш па частках на працягу 29 гадоў.

У сераду ў іншай латарэі Powerball будзе разыграны яшчэ адзін джэкпот з ліку рэкордных — больш за 600 мільёнаў даляраў.

Дзве найбуйнейшыя латарэі ЗША Mega Millions і Powerball нядаўна змянілі свае правілы такім чынам, што шанцы асобных гульцоў, і без таго астранамічныя мізэрныя, зменшыліся яшчэ больш. Аднак разам з гэтым у латарэях сталі разыгрываць рэкордныя джэкпоты, што прыцягнула дадатковых пакупнікоў.

Калі ніхто не выйграе джэкпот у аўторак, наступны розыгрыш можа ўзрасці да двух мільярдаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0