Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода заявіла сёння, што ўлады Пакістана зачынілі ісламабадскі офіс радыёстанцыі пасля таго, як пакістанская выведка абвінаваціла журналістаў у перадачы ў эфір праграм, якія «супярэчаць інтарэсам Пакістана», паведамляе ABC.

На сваім сайце прадстаўнікі выведкі абвінавацілі пуштунамоўнае радыё «Машаал» (падраздзяленне Радыё Свабода) у паказванні Пакістану як гнязда тэрарыстаў і бяспечнай гавані для злачынных груповак.

Закрыццё радыё супала з моцнай напружанасцю ў пакістанска-амерыканскіх зносінах. Вашынгтон спыніў шматмільённую вайсковую дапамогу Ісламабаду, абвінаваціўшы пакістанскі ўрад у стварэнні бяспечнага прытулку для тэрарыстаў з Афганістану, якія ўдзельнічалі ў нападах на амерыканскіх салдат.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна