Візітоўка ўспрымаецца як частка сучаснай, ужо постсавецкай культуры. Тым больш дзіўна даведацца, што імі карысталіся і прадстаўнікі савецкай эліты. Пра гэта сведчыць знаходка сталічнага юрыста Максіма Палавінкі, які выявіў візітоўку класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і падзяліўся інфармацыяй з TUT.BY.

Фота: Максім Палавінка

Фота: Максім Палавінка

Па словах суразмоўцы, візітоўку знайшлі ў паперах нябожчыка цесця — доктара фізіка-матэматычных навук, фізіка-тэрмаядзершчыка. Магчыма, «картка» трапіла да яго ад нябожчыка пісьменніка Паўла Саковіча. Ён быў дзядзькам жонкі Максіма Палавінкі і, як і Караткевіч, нарадзіўся ў Оршы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна