Здарэнне адбылося вечарам 18 студзеня ў вёсцы Граўжышкі Ашмянскага раёна, каля прыватнага дома выбухнуў газавы балон. 24-гадовы ўнук гаспадыні дома застаўся без нагі і паловы рукі.

Інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Ільчук распавёў kraj.by: малады чалавек ля веранды дома сваёй бабулі адаграваў гарэлкай балон. Адбыўся выбух,: хлопцу адарвала палову правай рукі. У шпіталі яму ампутавалі правую нагу. Зараз пацярпелы знаходзіцца ў рэанімацыі ў стабільна цяжкім стане.

Па словах Віталя Ільчука, балон разарвала настолькі, што на месцы не знайшлі нават яго аскепкаў - усяго некалькі фрагментаў.

Выбухам таксама выбіла шкло ў верандзе. Частка веранды правалілася ўнутр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна