Бельгійскі арыгінальны рэцэпт прыгатавання бульбы фры аказаўся пад пагрозай забароны праз планы выканаўчай калегіі Еўрасаюза ўнесці ў спіс таксічных рэчываў акрыламід — канцэрагеннае рэчыва, якое ўтвараецца ў прыгатаванай на грылі, смажанай або запечанай ежы.

«Зніжэнне ўзроўню акрыламіду, пра што дамовіліся ў сераду краіны-члены ЕС, не прадугледжвае патрабаванне папярэдняй бланшыроўкі бульбы, што змяніла б бельгійскі рэцэпт яе прыгатавання», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Міністр па турызме бельгійскай Фландрыі Бэн Вейтс раней заявіў, што Еўропа ставіць пад пагрозу бельгійскую культуру падрыхтоўкі «фрыт» (назва бульбы фры ў Бельгіі).

Бельгійцы сцвярджаюць, што сусветна вядомы гарнір, які сталі называць «французскай бульбай» з падачы брытанскіх салдат, якія пакаштавалі яго ў Бельгіі падчас Першай сусветнай вайны, упершыню падалі да стала менавіта ў Фландрыі — нідэрландскамоўным рэгіёне на поўначы каралеўства. Адбылося гэта яшчэ ў XVI стагоддзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0