«Па астатніх выпадках даследаванні яшчэ праводзяцца, — сказала Ільяшава. — У бальніцы знаходзяцца 15 чалавек, з іх двое дзяцей. Стан гэтых пацыентаў здавальняючы, і найбліжэйшым часам яны будуць выпісаныя».

Ад 26 кастрычніка ў інфекцыйнае аддзяленне Баранавіцкай гарадской бальніцы з сімптомамі трыхінелёзу былі шпіталізаваныя 33 чалавекі, жыхары Баранавіч і Баранавіцкага раёна. Сярод іх шасцёра дзяцей ад 2 да 15 гадоў.

Эпідэміялагічнае расследаванне прычын узнікнення групавога захворвання ўстанавіла, што гэтыя людзі ў кастрычніку елі прыгатаваныя ў хатніх умовах сыравэнджаную каўбасу з мяса дзіка, а таксама катлеты і галубцы з гэтым мясам. Жывёліна была забітая ў верасні некалькімі жыхарамі Баранавіцкага раёна і разабраная без санітарна-ветэрынарнай экспертызы мяса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна