Зніклых коней і асляня ўжо два тыдні шукаюць валанцёры коннага клуба «БелАсаннаСвет». Жывёлы зніклі яшчэ 5 кастрычніка, з таго часу іх не могуць знайсці.

Валанцёр клуба Надзея распавяла «Медыя-Палессю», што, хутчэй за ўсё, жывёлы збеглі, але, магчыма, іх і скралі: яны свабодна пасвіліся на лузе ў вёсцы Галева, якая мяжуе з Пінскам.

За коньмі даглядалі дзеці, якія наведваюць конны клуб.

— Гэта не дарослыя коні, а яшчэ жарабяты, — кажа Надзея. — А асляня купілі нядаўна, яно было зусім дзікае і толькі пачало прывыкаць да людзей. Дзеці клікалі яго Сан Саныч.

Калі хто-небудзь бачыў коней у горадзе ці ваколіцах або стаў сведкам, як адводзяць коней, паведамце пра гэта па тэлефоне +375 29 977 68 98 (Надзея).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?