Вядучы на некаторы час спыніў свае падарожжа па мястэчках роднай крaіны з-за хваробы. Цяпер з новай праграмай, з новымі напрамкамі ды цікавымі фактамі Юрый Жыгамонт зноў будзе распавядаць пра гарады і вескі.

Папулярная перадача Юрыя Жыгамонта спыніла выхад на канале СТБ з-за складанай эканамічнай сітуацыі: у канала не знайшлося сродкаў, каб аплачваць выхад праграмы. За столькі гадоў існавання перадачы ў Юрыя з'явілася мноства прыхільнікаў, якія спадзяваліся яшчэ пачуць пазнавальныя гісторыі пра дзівосную Беларусь. Спыняць на гэтым сваю дзейнасць каманда праграмы «Падарожжа дылетанта» не захацела. Таму вандроўкі перайшлі ў фармат анлайн.

Ледзь паспелі выйсці першыя анлайн-перадачы, прысвечаныя, напрыклад, вёсцы Тракелі ў Гродзенскай вобласці, як акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт вясной гэтага года перажыў інфаркт. Родныя і блізкія, прыхільнікі Юрыя падтрымлівалі вядучага і спадзяваліся на яго выздараўленне.

І неўзабаве пасля сур'ёзнага лячэння гэта адбылося. Каманда «Падарожжаў дылетанта» нарэшце абвясціла пра чарговы старт любімай многімі каларытнай праграмы.

«Шаноўныя аматары «Падарожжаў дылетанта»! Мы ўсцешаныя паведаміць вам, што суботнія вандроўкі па цікавых беларускіх мясцінах з Юрыем Жыгамонтам працягваюцца! Якуб Колас пісаў, што «добра быць у дарозе, якую сам сабе выбіраеш». Мы сваю выбралі. Можа, наша дарога з вашай акурат супадаюць? Калі так, то глядзіце нас на сайце zhygamont.by, ў прасторах інтэрнэту і сацыяльных сетках», — рыхтуецца да новага сезону каманда праграмы.

Перадача «Падарожжы дылетанта» існуе ўжо 15 гадоў. Праграма выходзіла на тэлeканалах БТ і СТБ з 2001 года. Было створана некалькі сотняў выпускаў пра вёскі і пасёлкі Беларусі. А ў 2012 годзе аўтара і вядучага праграмы Юрыя Жыгамонта Міністэрства культуры ўзнагародзіла нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

Новыя выпускі праграмы будуць з'яўляцца на сайце zhygamont.by штотыдзень, фармат застанецца ранейшым. І новыя эпізоды можна глядзець на сайце праграмы і канале ў YouTube

А таксама ў сацыяльных сетках: vk.com/pdyletanta і facebook.com/pdyletanta

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?