Да 1 верасня ў Полацку завяршылі рэканструкцыю помніка літары «Ў», паведаміў TUT.BY мясцовы краязнаўца Андрэй Бухавецкі.

Аўтар праекта рэканструкцыі — полацкі мастак Ігар Куржалаў. Ён жа зрабіў і ранейшы варыянт помніка, які ўсталявалі ў 2003 годзе, падчас святкавання Дня беларускага пісьменства. У 2014 кампазіцыю пашкодзілі, сёлета мясцовыя ўлады знайшлі грошы, каб яе абнавіць.

Помнік змяніўся. Цытата Рыгора Барадуліна «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет» раней знаходзілася на круглай пліце пастамента, цяпер — на адной з граняў стэлы. У абноўленым варыянце можна прачытаць і імя аўтара гэтага радка. У літару «С» у слове «святло» ўпісаны знак-сігнет Францыска Скарыны — сонца і месяц, якія перакрываюць адзін аднаго.

Помнік да рэканструкцыі…

…і пасля.

На другой грані стэлы раней знаходзілася стылізаваная літара «Ў», цяпер — яе паменшаная выява курсівам. Вышэй — шэраг слоў рознымі шрыфтамі, у якіх ёсць літара: Еўфрасіння, Браслаў, настаўнік, слоўнік, дзеяслоў і г.д.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна