Нацыянальная гвардыя Украіны абвесціла пра перадыслакацыю добраахвотніцкага палка «Азоў» з Марыупаля ў суседнюю Запарожскую вобласць.

«Грамадзянскі корпус», што існуе пры «Азове», адказаў акцыямі пратэсту: маўляў, рыхтуюць здачу Марыупаля. Аднак гэта, хутчэй, праява ўнутрыўкраінскай палітычнай барацьбы, у якую на адным з бакоў уцягнуты і «Азоў».

Для Беларусі гэтая навіна тым бокам, што разам з «Азовам» апошнія беларусы пакінуць лінію фронту.

Беларус «Зубр» ваяваў у «Азове» ў самы складаны для Украіны час.

Беларус «Зубр» ваяваў у «Азове» ў самы складаны для Украіны час.

«Азоў» — адно з добраахвотніцкіх фарміраванняў, якія адыгралі найважнейшую ролю ў абароне незалежнасці і цэласнасці Украіны ў 2014—2015. Добраахвотнікі пры гэтым панеслі і найцяжэйшыя страты.

«Азоў» адметны тым, што ў ім ваявала найбольш беларусаў, што прыехалі на дапамогу Украіне (РЭПАРТАЖ НН МОЖНА ПРАЧЫТАЦЬ ТУТ). Ніхто з іх не загінуў.

У той жа час акурат «Азоў» абвінавачвалі ў прысутнасці шматлікіх ультраправых.

У 2014-м «Азову» ўдалося адбіць у прарасійскіх сіл Марыупаль, ключавы прамысловы цэнтр на ўзбярэжжы Азоўскага мора.

Добраахвотніцкія палкі і батальёны пазней увайшлі ў склад Нацыянальнай гвардыі Украіны. Нацгвардыя была створана на аснове Унутраных войскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?