У Нацыянальным гістарычным музеі (вул. К. Маркса, 12) адкрыўся інтэрактыўны праект «Лазерны лабірынт».

Квэст уяўляе з сябе лазерны лабірынт, які неабходна прайсці ў стылі Джэймса Бонда, па-майстэрску лавіруючы паміж лазернымі прамянямі.

Пры траплянні на лазер уключаецца сігналізацыя. Пры праходжанні важна не дапусціць больш за пяць памылак, бо кожнаму ўдзельніку, які пройдзе лабірынт да канца, дастанецца пропуск на новую экспазіцыю музея, дзе знаходзяцца манеты ад часоў рымскага дынарыя і да нашага сучаснага беларускага рубля.

Квэст рэкамендуецца дзецям ад 7 гадоў. Кошт квіткоў:

  • 5 рублёў (50 000): для асоб, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, сярэднюю спецыяльную, прафесійна-тэхнічную адукацыю;
  • 6 рублёў (60 000): для асоб, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю, пенсіянераў;
  • 7 рублёў (70 000): для ўсіх іншых катэгорый наведвальнікаў;
  • бясплатна: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дзеці да 6 гадоў, дзеці-сіроты, дзеці-інваліды, інваліды.

Таксама ў самай вялікай зале ўсталявалі аўтэнтычнае піяніна «Беларусь». Кожны ахвотны можа прыйсці і бясплатна пайграць на ім.

У вялікай зале цяпер праходзіць фотавыстава на тэму вясковага жыцця ў мінулым стагоддзі. А піяніна разам з музыкамі, якія будуць граць, створыць рэтра-атмасферу. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?