Фота Photographee.eu/Shutterstock.com

Фота Photographee.eu/Shutterstock.com

Уплыў грамадства, у якім мы жывём, і штодзённыя абавязкі, як аказалася, з'яўляюцца мацнейшымі за біялагічны гадзіннік і кіруюць рэжымам сну.

Менавіта таму адным з галоўных фактараў сну з'яўляецца месца жыхарства.

«Даследаванні паказваюць, што час адыходу да сну ў большай меры вызначаецца грамадствам, а час абуджэння дыктуецца біялагічным гадзіннікам», — распавядае Алівія Уолш, суаўтар даследавання, якое было праведзена ў Мічыганскім універсітэце.

Дагэтуль лічылася, што цыкл сну чалавека вызначалі фактары навакольнага асяроддзя, напрыклад сонечнае святло.

У сваім даследаванні навукоўцы прааналізавалі сон больш за 8000 чалавек са 100 краін свету. Гэтыя людзі выкарыстоўвалі праграму на смартфоне, якая дапамагае падарожнікам адаптавацца да змены гадзінных паясоў. Каб скарыстацца мабільнай праграмай, трэба ўвесці тыповыя расклад сну і яго працягласць.

І вось калі навукоўцы прааналізавалі працягласць часу, якую людзі спяць у розных краінах, аказалася, што жыхары Японіі і Сінгапура спяць менш за ўсіх — прыкладна 7 гадзін 24 хвіліны ў суткі. У галандцаў самы працяглы сон — 8 гадзін 12 хвілін.

Хоць сутачная розніца нязначная, штодзённыя 30 хвілін цягам жыцця насамрэч аказваюць вялікі ўплыў на кагнітыўныя функцыі і доўгатэрміновае здароўе людзей, кажуць даследчыкі.

Яны таксама выявілі, што жанчыны звычайна засынаюць раней і прачынаюцца пазней за мужчын. Навукоўцы выявілі, што мужчыны сярэдняга ўзросту спяць менш рэкамендаваных 7—8 гадзін на суткі. Жанчыны ж спяць на паўгадзіны даўжэй.

Даследчыкі сцвярджаюць, што дэфіцыт сну аказвае доўгатэрміновы эфект і можа стаць прычынай фізічнай і разумовай стомленасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0