«Заречье. Веды воды» — гэта аб'яднаныя пад адной вокладкай кніга вершаў і вялікая серыя фотаздымкаў Змітра Дразда.

У «Зарэчча» ўвайшлі найлепшыя вершы, напісаныя за больш чым 20 гадоў творчага жыцця. Прапанаваны чытачу паэтычны свет складаны, вобразны, часта парадаксальны і правакацыйны, што патрабуе ўважлівага і цярплівага прачытання і нават сутворчасці. «Зарэчча» — гэта не зборнік вершаў. Сюжэт кнігі развіваецца ад часткі да часткі, адлюстроўваючы ператварэнне юнака ў паэта. Візуальныя вобразы кнігі пераплятаюцца з паэтычнымі, у выніку ствараючы суцэльны твор — кнігу паэзіі.

Дрозд, Д. М. Заречье. Веды воды/Дмитрий Дрозд. – Мінск: Медысонт. – 276 с.

Зміцер Дрозд — гісторык-архівіст, аўтар «Нашай Нівы», напісаў кнігі «Землеўласнікі Мінскай губерні 1861—1900», «Землеўласнікі Мінскай губерні 1900—1917». Пасля Плошчы-2010 быў асуджаны за ўдзел у «масавых беспарадках» на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Выйшаў на волю ў жніўні 2011.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна