Выстава ва ўкраінскім пасольстве прайшла ў незвычайнай атмасферы. І справа нават не ў тым, што праект такога роду вырашылі ўпершыню паказаць у Мінску. Ужо на ўваходзе ў фае амбасады на Старавіленскай вуліцы быў адчувальны яе асаблівы фармат з нотай трагізму. Наведвальнікаў сустракалі песняй, якая стала рэквіемам Рэвалюцыі Годнасці, — «Пливе кача па Тисині».
Свае творчыя работы прадставілі мастакі, якія пабывалі ў зоне АТА і рызыкавалі ўласным жыццём. «З Украінай у сэрцы» — такім стаў сумесны праект украінскіх і беларускіх жывапісцаў і фатографаў. Гэтыя людзі на свае вочы ўбачылі адваротны бок жыцця. Такое ніколі не знікае ні з сэрца, ні з памяці.
Экспазіцыю, прысвечаную трагедыі на паўднёвым усходзе Украіны, адкрываў часовы павераны Украіны ў Беларусі Валерый Джыгун. Ён прымеркаваў адкрыццё выставы да гадавіны падпісання Мінскіх дамоўленасцей, нагадаўшы, што Беларусь стала не толькі пляцоўкай для мірных перамоваў, але і блізкім сябрам і партнёрам Украіны.
Часовы павераны Украіны ў Беларусі Валерый Джыгун. Фота: Іна Кардаш.
«Беларусь — нашы сябры і партнёры. І для таго, каб настаў ва Украіне мір, мы аб'яднаем усе нашы намаганні», — пракаментаваў Джыгун.
Валерый Джыгун прызнаў, што ва Украіне з цяплом ставяцца да беларусаў. Па выніках сацыялагічнага апытання «Рэйтынг», менавіта за беларускім прэзідэнтам украінцы прызналі найбольш сімпатычнага ім палітыка. Другое і трэцяе месца падзялілі канцлер Германіі і кіраўніка Польшчы і Літвы.
— Гэта адлюстраванне ўкраінскіх сімпатый кажа пра тое, хто на самай справе з'яўляецца нашымі сябрамі ў свеце. Беларускі народ займае першае месца, таму што гэта наш брат, наш сусед і адзін з самых блізкіх сяброў», — дадаў часовы павераны.
На працягу паўгадзіны прысутныя маглі праглядзець дзве кароткаметражныя кінастужкі, у сюжэт якіх былі пакладзены трагічныя падзеі на паўднёвым усходзе Украіны. Вялікая ўвага таксама была нададзена гібелі беларуса Міхаіла Жызнеўскага ў гушчы падзей украінскай Рэвалюцыі Годнасці. У асяроддзі мастакоў адзначылі, што малады чалавек «загінуў з-за расейскай зброі». Сярод гледачоў быў заўважаны і амбасадар Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус.
Пасол Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус. Фота: Іна Кардаш.
Ні адзін з шасцярых мастакоў, што творча пераасэнсавалі падзеі на Данбасе, не застаўся па-за ўвагай. Дарэчы, выставу яны арганізавалі за ўласныя сродкі. Тарас Носар, Генадзь Драздоў, Алесь Цыркуноў, Алесь Суша, Андрусь Такінданг, Алесь Пушкін прэзентавалі каля 30 сваіх карцін.
Выстава мастакоў з зоны АТА. Фота: Кардаш Іна.
Алесь Чаркашын. Карціна ўкраінскага мастака Тараса Носара. Фота: Іна Кардаш.
Выстава мастакоў з зоны АТА. Фота: Кардаш Іна.
Экспазіцыі ўкраінскіх і беларускіх мастакоў. Фота: Кардаш Іна.
Творчая экспазіцыя беларускага мастака Алеся Пушкіна. Фота: Кардаш Іна.
Творчая экспазіцыя беларускага мастака Алеся Пушкіна. Фота: Кардаш Іна.
Карціна беларускага мастака Алеся Цыркунова. Фота: Іна Кардаш.
Экспазіцыі беларускіх мастакоў Алеся Пушкіна і Алеся Цыркунова.
Выстава мастакоў з зоны АТА. Фота: Кардаш Іна.
Акрамя карцін прафесійных мастакоў, арганізатары ўключылі ў экспазіцыю і некалькі дзіцячых малюнкаў, а таксама фотаработы.
Малюнкі мінскіх школьнікаў на выставе работ мастакоў АТА. Фота: Кардаш Іна.
Беларускі мастак і ўдзельнік выставы Генадзь Драздоў распавёў пра мэты правядзення экспазіцыі па ваенных матывах ва Украіне.
«Наша выстава — гэта першы крок да таго, каб паспрабаваць мастацкімі сродкамі выказаць трагедыю і данесці яе да гледача. Такім чынам мы хочам ўнесці ўклад у прымірэнне двух бакоў», — заявіў беларускі мастак Генадзь Драздоў.
Беларускі мастак Генадзь Драздоў. Фота: Іна Кардаш.
Пасля выступу ўкраінца мастака Тараса Носара зала пляскала ў далоні. Хвалюючая ўкраінская гаворка чалавека, які не па чутках ведае, што такое чалавечае гора, не пакінула нікога абыякавым. На выставе Тарас быў адзіным мастаком з Украіны. Як выказаўся сам Носар, яму было «і радасна, і адначасова — сумна» прадстаўляць Украіну толькі ад адной асобы — сваёй уласнай.
Украінскі мастак Тарас Носар. Фота: Іна Кардаш.
— «Мышы і сабакі — гэта ўсе, хто ёсць у Пясках. Больш там нікога няма. Але моцна хочацца, каб на нашай зямлі, якая калі-небудзь, думаю, будзе адзінай, не было б так, што там толькі мышы і сабакі», — выказаў надзею Тарас Носар.
Яго беларускі калега, Аляксандр Цыркуноў, заклікаў прысутных украінцаў звярнуцца ў Міністэрства культуры з просьбай адкрыць у Беларусі бібліятэку імя Тараса Шаўчэнкі. І нагадаў, што 2016 год у Беларусі — гэта год культуры.
— Мне як беларусу крыху сорамна, што мы маем столькі розных бібліятэк, у тым ліку расійскіх вельмі шмат, а ўкраінскай няма ніводнай. Ёсць бульвар Шаўчэнкі, ёсць сквер Шаўчэнкі, а бібліятэкі няма, — прызнаўся Цыркуноў, згадаўшы таксама пра год культуры ў Беларусь.
Такія словы вялікаму ўкраінскаму паэту Тарасу Шаўчэнка былі б як бальзам на душу. Ён буццам бы назіраў за тым, што адбываецца ў зале.
Партрэт Тараса Шаўчэнкі. Фота: Іна Кардаш
Многіх наведвальнікаў і праўда вельмі зацікавілі кнігі на ўкраінскай мове.
Кніжная экспазіцыя ва ўкраінскім пасольстве. Фота: Кардаш Іна.
Наведвальнікі выставы маглі не толькі ўбачыць працы мастакоў дзвюх краін, але і паслухаць жывую музыку ў бардаўскім выкананні
Выкананне песень пад гітару. Фота: Кардаш Іна
Выставу наведаў і першы беларускі ўладальнік літаратурнай прэміі «Воін Святла» Анатоль Бароўскі за кнігу «Воляй абраны». Саму прэмію заснавалі Нацыянальны саюз пісьменнікаў Украіны і Саюз беларускіх пісьменнікаў летам 2015 года. Такой прэміяй адзначаюць найлепшую беларускую або ўкраінскую прозу, — выкрыццё барацьбу за справядлівасць і свабоду.
Першы беларус, ганараваны прэміі па літаратуры «Воін Святла», Анатоль Бароўскі. Фота: Іна Кардаш
Побач з карцінамі мастакоў змясціўся інфармацыйны стэнд з інфармацыяй пра ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанка, што ўтрымліваецца пад арыштам у Расіі.
Інфармацыйны стэнд з Надзеяй Саўчанка. Фота: Іна Кардаш
Двухтыднёвая выстава ўкраінскіх і беларускіх мастакоў адкрылася 11 лютага ў пасольстве Украіны ў Беларусі.
Фота Еўрарадыё
Фота Еўрарадыё
У чаканнні перад выступам — ля карціны беларускага мастака Алеся Пушкіна. Тэма карціны: вайна… не адбылося кахання… не нарадзіліся дзеці. Фота Еўрарадыё
Алесь Пушкін. Фота Еўрарадыё
Фота Еўрарадыё
Фота Еўрарадыё
Фота Еўрарадыё
Фота Еўрарадыё
Фота Еўрарадыё





