600-старонкавы том ахоплівае словы на Н, О, П і Р. Найбольшую цікавасць уяўляюць словы на «О» — бо іх у сучаснай мове вобмаль. Апроч захаваных да нашага часу назоўніка «опій», часціцы «от», выклічнікаў «ох» і «ой» і прыстаўкі «обер-«, у пачатку ХХ стагоддзя, калі правапісныя нормы толькі фармаваліся, пісалі, напрыклад, «організм», «орнамент», «обчэственны».
Слоўнік ёсць на стэндзе выдавецтва «Тэхналогія» на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе. Каштуе 190 тысяч.





