Агенцтва «Мінск-Навіны», якое належыць Мінгарвыканкаму, у сваім акаўнце ў Твітары рэкламуе яшчэ не пацверджаны выступ Brutto у Мінску. Фота Сяргея Міхалка з подпісам «Brutto 27 мая ў Мінску з канцэртам!» замацаванае ў верхняй пазіцыі стужкі.
Затым допіс быў выдалены.
Нагадаем, днямі прадзюсар Brutto Антон Азізбекян паведаміў, што музыкі вызначыліся з датай мінскага канцэрта і падалі ў гарвыканкам заяву на атрыманне гастрольнага пасведчання. Калі ўлады дазволяць, то правесці яго плануецца 27 мая ў Палацы спорту.
Апроч сталіцы Brutto хоча арганізаваць вясновы тур «Родны край» і па іншых гарадах Беларусі.
Па словах Сяргея Міхалка, грошы сабраныя ад канцэрта, пойдуць на дабрачыннасць.





