На міжнароднай кніжнай выставе, якая запрацавала сёння ў Мінску, можна знайсці кнігі расійскіх аўтараў-ідэолагаў, вядомых сваімі шавіністычнымі поглядамі на падзеі ў Крыме і Данбасе.

«Кіеў капут» Эдуарда Лімонава, «Битва за Крым. От противостояния до возвращения в Россию» Аляксандра Шыракарада.

Прадаюцца таксама кнігі пра Аршанскую бітву аўтарства Міхаіла Галдзянкова «Мир и война. Литва и Московия, Оршанская битва, трагедия русского дворянства», у якой ставіцца пад сумнеў перамога Масковіі ў Дзесяцігадовай вайне зь Вялікім Княствам Літоўскім.

У анатацыі да гэтай кнігі гаворыцца:

«У гісторыі шмат белых плям. Нават шматтомныя дасьледаваньні якой-небудзь падзеі не гарантуюць бесстароньняга падыходу. Расейскія гісторыкі сьцьвярджаюць, што Расея перамагла ў руска-літоўскай вайне 1512–1522 гадоў за аб’яднаньне рускіх земляў пад сваёй уладай. Ці так гэта? Хто на самай справе перамог у гэтай вайне і ці былі ў ёй наогул пераможцы?».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?