Расійскі акцёр Уладзімір Зельдзін, якому ў сераду споўніўся 101 год, традыцыйна адзначае свой дзень нараджэння на сцэне.
«Я сыграю ў спектаклі «Танцы з настаўнікам», які адмыслова для мяне паставіў рэжысёр Юлій Гусман да майго 95-годдзя».
Гэта рэпертуарны спектакль тэатра Расійскай арміі, у якім Зельдзін грае ўжо 71 год.
У тэатры арміі Зельдзін выконвае ролі ў трох спектаклях. Гэта пастаноўкі «Даўным-даўно», «Чалавек з Ламанчы» і «Танцы з настаўнікам».
Таксама акцёр заняты ў спектаклі «Дзядзюшкаў сон» у Тэатры «Модернъ».
Уладзімір Міхайлавіч Зельдзін з'яўляецца найстарэйшым з народных артыстаў СССР і найстарэйшым у свеце акцёрам, які грае на сцэне.
Ён нарадзіўся ў 1915 годзе, яшчэ ў царскай Расіі, у сям'і музыкі і настаўніцы. Яго дзяцінства і юнацтва прайшлі ў гады рэвалюцыі і НЭПа, ён перажыў Вялікую Айчынную вайну, адлігу, застой, перабудову.





