Украінская студыя «Квартал-95», вядомая сваім шоу «Вячэрні квартал» (а таксама праграмай «Рассмяшы коміка», серыялам «Сваты» ды іншымі праектамі), такі выступіць у сталіцы Беларусі. Праграма запланаваная на 28 верасня ў КЗ «Мінск».

Цана квіткоў, што паступілі ў продаж, ад 325 тыс. да 1 млн 525 тыс. рублёў.

Выступы студыі «Квартал-95» планаваліся на пачатку лютага ў Беларусі, але былі адмененыя па ініцыятыве ўкраінскага боку. 

***

У лістападзе на ўкраінскія экраны выйшаў 24-серыйны фільм «Слуга народу» пра тое, як просты настаўнік становіцца прэзідэнтам Украіны. На Youtube кожная з серый мае па 3 млн праглядаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?