Пешаход на Нямізе ў вялікі мароз напачатку студзеня.
Дзеці катаюцца з гары ў мікрараёне Паўднёвы Захад.
Дзяўчына праходзіць міма вітрыны гандлёвага дома «На Нямізе».
Пара ўздымаецца ад каналізацыйнага люку на вуліцы Румянцава.
Засыпаная снегам ад цыклона «Даніэла» скульптура ў Міхайлаўскім скверы.
Жанчына між гурбаў снегу на вуліцы Казлова.
Вясна прыйшла ў студзені. Вялікая гурба талага снегу на Нямізе.
Рамонт на вуліцы Карла Маркса.
Прывакзальная плошча.
Падчас штодзённай мітусні мы не заўважаем, чым жывуць вуліцы беларускай сталіцы. Які ў іх рытм? Што на іх адбываецца? Спроба фатаграфаваць Мінск у жанры стрыт-фатаграфіі — гэта жаданне стварыць візуальны зрэз паўсядзённага жыцця беларускага мегаполіса за межамі навіновых падзей.
Таксама раім падпісацца на Instagram Гудзіліна, дзе цягам месяца будуць з'яўляцца новыя здымкі з мінскіх вуліц.
Глядзіце яшчэ: Дух мінскіх вуліц 2015





