Нядаўна на станцыі Вільня поезд пераехаў старца, які ішоў рэйкамі. Калі яго даставілі ў бальніцу, то дазналіся, што гэта былы ковенскі гарадскі галава. Ён збяднеў і, не маючы з чаго жыць, на сёмым дзясятку свайго жыцця пайшоў жабраваць.
«НН». №38. 1910.
Паводле дэкрэта Аляксандра Лукашэнкі, умовы вытворчасці, продажу і рэкламы алкаголю стануць больш жорсткімі. Гандляваць ураздроб алкаголем можна будзе толькі ў крамах, плошча гандлёвай залы ў якіх не меншая за 50 м2.
«НН». №34. 2005.





